У след за Xperia V і Xperia T, кампанія Sony выпусціла абнаўленне аперацыйнай сістэмы для смартфона Xperia TX. Цяпер Android на гэтых апаратах вырасце да 4.1 Jelly Bean, версія мае нумар 9.1.B.0.411.

Сярод вартасцяў новай версіі прашыўкі, як і ў папярэдніх смартфонах, ёсць палепшаныя версіі прыкладанняў WALKMAN, "Альбом" і "Фільмы". Акрамя гэтага, палепшаныя налады персаналізацыі, арганізацыя прыкладанняў, пошук, функцыянальнасць камеры, а таксама ўключаная падтрымка сэрвісу Google Now. Як і ў выпадку з іншымі апаратамі, абнаўленне для Xperia TX даступна «па паветры», але для некаторых выпадкаў прыйдзецца падлучыцца да кампутара і скарыстацца PC Companion або Bridge для Mac.


Sony Xperia TX

Наступнымі апаратамі ў чарзе за абнаўленнямі, згодна з планам Sony, стануць Xperia P, Xperia J, Xperia go, а за імі Xperia S, Xperia SL, Xperia ion і Xperia acro S. На форуме XDA Developers ўжо быў заўважаны Xperia P з Android 4.1 Jelly Bean, гэта можа азначаць, што Sony ўжо тэстуе на ім прашыўку.