Кампанія Royal Philips Electronics выпусціла 19-цалевыя ВК-маніторы з зайздросным часам водгуку - 12мс. Мадэль 90S5CS прайшла сертыфікацыю TCO'03 і атрымала ўзнагароду iF Design.





Іншыя вытворцы (BenQ, ViewSonic і Samsung) плануюць выпусціць маніторы з часам водгуку матрыцы 12мс толькі ў наступным месяцы. Распрацоўшчыкі мяркуюць, што значэнне 12мс стане асноўнай характарыстыкай ВК манітораў ў 2005 годзе дакладна так жа, як цяпер 16мс.

Маніторы Philips 90S5CS ўжо паступілі ў продаж, арыенціровачны кошт - 712 даляраў.