Фінская Nokia, нямецкая Siemens Networks і японская NEC вырашылі аб'яднаць свае намаганні на рынку сотавых сетак трэцяга пакалення. Прадстаўнікі кампаній афіцыйна паведамілі аб падпісанні пагаднення па стварэнні 3G-сетак стандарту W-CDMA.

Пагадненне ўключае развіццё і падтрымку бесправадных базавых станцый Siemens, а таксама кантролераў і W-CDMA-станцый NEC. Варта адзначыць, што Siemens Networks і NEC ўжо цесна супрацоўнічаюць у сферы тэлекамунікацый з дапамогай сумеснага прадпрыемства Mobisphere, створанага ў Вялікабрытаніі. У той жа час Nokia і Siemens заявілі аб намеры стварыць сумесную кампанію Nokia Siemens Networks, аб'яднаўшы ў ёй адпаведныя інфраструктурныя актывы абодвух гігантаў. Такім чынам, у выпадку рэалізацыі пагаднення, Mobisphere будзе аб'ядноўваць інтарэсы NEC і зноў створанай Nokia Siemens Networks.    

Стварэнне такога кансорцыума – знакавая падзея для галіны, развіццё якой атрымае дадатковы імпульс. Не так даўно мы паведамлялі аб саюзе шасці японскіх карпарацый, у чые намеры ўваходзіць стварэнне новай 3G-платформы. Відавочна, стратэгічная барацьба за лідэрства на мабільных рынках будучыні толькі разгараецца. Выйграе ж, у выніку, спажывец, атрымаўшы ў сваё распараджэнне ўжо ў найбліжэйшай будучыні цалкам новыя магчымасці за, хочацца спадзявацца, цалкам разумныя грошы.