Тайваньская кампанія MSI анансавала новую матчыну плату для працэсараў AMD Athlon XP/Duron на чыпсэце VIA KT600.

Карта, якая атрымала назву MSI KT6V, падтрымлівае памяць DDR400 (2 слота), абсталяваная 5 слотамі PCI, AGP 8x, S-ATA, UDMA 133 (RAID 01), сеткавым кантролерам 10/100 і 6-тиканальным гукам.



Праграмная камплектацыя платы, што, зрэшты, ужо стала звыклым для прадуктаў кампаніі, даволі багатая: MSI Live Update 3 (аўтаматычны апдэйт Live BIOS, Live Driver, Live VGA BIOS, Live VGA Driver і Live Utility), CoreCenter (разгон). Мадэль таксама абсталявана чыпам CoreCell з фірмовымі тэхналогіямі MSI: Speedster, BuzzFree, PowerPro і LifePro.