Кампанія LG Electronics выпусціла прыкладанне-эмулятар інтэрфейсу LG G2, з дапамогай якога спажыўцы змогуць пазнаёміцца з асноўнымі функцыямі гэтай флагманскай мадэлі.

Запампаваўшы і усталяваўшы дадатак-эмулятар G2, карыстальнік любога Android-смартфона зможа пратэставаць шэсць фірмовых функцый карыстацкага інтэрфейсу, рэалізаваных у апошнім флагманскім смартфоне кампаніі — LG G2.


Эмулятар LG G2

Дадатак-эмулятар дэманструе наступныя функцыі:

  • Функцыя KnockON — трэба проста двойчы пастукаць па экране, каб актываваць яго ці ўсталяваць спячы рэжым.
  • Гасцявой рэжым дазваляе стварыць асобны профіль для старонніх карыстальнікаў смартфона. Асабістая інфармацыя ўладальніка будзе пад абаронай, а дзеці і сябры атрымаюць доступ толькі да тых функцый і прыкладанням, якія абярэ для іх сам карыстальнік.
  • Функцыя Capture Plus — дазваляе рабіць скрыншот ўсёй вэб-старонкі, нават калі яна не змяшчаецца на экране цалкам.
  • Функцыя Slide Aside — Палягчае працу з некалькімі прыкладаннямі адначасова, дазваляючы проста «зрушыць» адкрытае прыкладанне ў бок пры дапамозе трох пальцаў.
  • Функцыя QuickMemo — дазваляе імгненна захопліваць любы малюнак на экране, дадаваць да яго каментары ці адпраўляць сябрам.
  • Функцыя Смарт-буфер (Clip Tray) — дазваляе капіяваць, захоўваць і ўстаўляць да 20 элементаў (нават цэлыя вэб-старонкі), падобна таму, які ёсць на кампутарах.


Эмулятар G2 для Android-смартфонаў можна загрузіць на старонцы LG Mobile або ў краме Google Play. Падтрымліваюцца прылады з Android версіі 2.2 і вышэй.