Звычайныя праграмы пошуку інфармацыі ў Інтэрнэт маюць абмежаванні - яны шукаюць толькі на словах. Асобныя кампаніі, напрыклад Google, спрабуюць асвоіць працу з двухмернымі малюнкамі.

Спецыялісты з Purdue University распрацавалі новую праграму пошуку, якая можа працаваць з каталогамі трохмерных малюнкаў - карыстальнік робіць эскіз формы і атрымлівае параўнальныя ўзоры, напрыклад, дэталі вырабаў або архітэктурныя рашэнні.


Якім чынам ажыццяўляецца пошук? Калі для двухмерных лічбавых малюнкаў базавым элементам з'яўляецца піксель - малюсенькая кропка колеру, для трохмерных малюнкаў будзе... воксель (voxel), які ўяўляе аб'ём аб'екта ў дадзенай кропцы. Трохмерныя выявы канвертуецца праграмай у воксели. Пры пошуку параўноўваюцца групы вокселей для вызначэння падобных элементаў. edition.cnn.com