Кампанія ASUSTeK Computer паведаміла аб тым, што яе матчына плата P8Z77-M стала першай, якая атрымала сертыфікацыю Windows Hardware Quality Labs (WHQL) для новай аперацыйнай сістэмы Windows 8.

Дадзеная сертыфікацыя з'яўляецца афіцыйным сведчаннем поўнай сумяшчальнасці P8Z77-M з 64-бітнай версіяй Windows 8. У найбліжэйшай будучыні пройдуць працэдуру сертыфікацыі і іншыя матчыны платы ASUS.


ASUS P8Z77-M

Усе прадукты ASUS праходзяць строгія тэсты, якія пацвярджаюць іх высокую якасць і адпаведнасць прамысловым стандартам. Працэдура тэставання становіцца асабліва важнай у напярэдадні выхаду цалкам новай аперацыйнай сістэмы, бо патрабуецца праверыць не толькі апаратную, але і праграмную частку кожнага прадукту. Карыстальнікі, якія збіраюцца набыць P8Z77-M, могуць быць упэўненыя, што гэтая матчына плата забяспечыць максімальна стабільную працу ў новай аперацыйнай сістэме Windows 8.


Тэхнічныя характарыстыкі P8Z77-M:

  • Раз'ем LGA1155 для працэсараў Intel Core i7, i5, i3, Pentium, Celeron
  • Чыпсэт Intel Z77 Express
  • 4 слота DIMM, макс. 32 ГБ, DDR3-2400 МГц
  • Відэавыхады HDMI, DVI, RGB
  • Графічныя слоты - 1 слот PCI Express 3.0/2.0 x16
  • Лакальная сетка стандарту Gigabit Ethernet