Кампанія Micro Express не дачакалася 1-ГГц мабільнага працэсара ад Intel і прадставіла наўтбук NP1000A з вялікім 1-ГГц працэсарам Pentium III (па выбару магчымы і 750-МГц мабільны працэсар, але за яго прыйдзецца даплаціць 102 даляра), чыпсэт — Via Apollo Pro 133AX.

Экран: 15,1-цалевы з максімальным дазволам 1600х1200 (ёсць магчымасць падлучэння CRT-манітора), у наўтбука маецца ўбудаваны 8х DVD-прывад, Ethernet-адаптар (Realtek RTL8139C), V90-мадэм, 3D-гук (ESS Allegro-1 ES1988S) і два дынаміка. Астатняе: 256 Мбайт памяці, 20-Гбайт жорсткі дыск, відэа — 16-Мбайт Rage Mobility 128. Памеры — 279х356х56 мм. Вага — 4,2 кг разам з літый-іённай батарэяй, якой хапае на тры гадзіны працы (праўда, з такім працэсарам гэта сумнеўна). Кампутар прадаецца ўжо зараз па цане 2700 даляраў.