Тайваньская кампанія AOpen прадставіла новыя матчыны платы на аснове чыпсэта Intel 845E для працэсараў Intel Pentium 4 AOpen AX4B Pro-533, AX4B-533, MX4BR-533 і MX4B-533.

Новыя матчыны платы AOpen падтрымліваюць сістэмную шыну, якая працуе на частаце 533 МГц і аператыўную памяць 200/266 МГц DDR. Платы аснашчаны кантролерам IDE, слотам AGP 2.0, раздымам CNR, гукавым кантролерам AC'97 2.2 Audio і шасцю партамі. Плата AX4B Pro-533 забяспечаная кантролерам ATA133.

Сістэмныя платы AOpen AX4B Pro-533 і AX4B-533 формаў-фактару ATX маюць шэсць слотаў PCI слот AGP Pro/4X. Платы падтрымліваюць ўстаноўку аператыўнай памяці DDR SDRAM аб'ёмам да 2 Гб, у 184-кантактных модулях DIMM па 64, 128, 256, 512 Мб і 1 Гб. Мадэлі AX4B Pro-533 і AX4B-533 абсталяваны гукавым кантролерам RealTek ALC650 AC'97 КОДЭК 5.1 з лічбавым інтэрфейсам S/PDIF і сеткавым кантролерам з падтрымкай Fast Ethernet. У плаце AX4B Pro-533 выкарыстоўваецца сеткавы кантролер RealTek8100.

Матчыны платы AOpen MX4BR-533 і MX4B-533 формаў-фактару mATX забяспечаныя трыма слотамі PCI, слотам AGP Pro/4X і раздымам CNR. На платы ўстанаўліваецца аператыўная памяць DDR SDRAM аб'ёмам да 2 Гб, у 184-кантактных модулях DIMM па 63, 128, 256, 512 Мб і 1 Гб. У поплатках MX4BR-533 і MX4B-533 выкарыстоўваецца двухканальны гукавы кантролер RealTek ALC201/202 AC'97 КОДЭК з лічбавым інтэрфейсам S/PDIF Interface. Плата MX4BR-533 абсталявана сеткавым кантролерам RealTek8100BL, а MX4B-533 - сеткавым кантролерам Intel 82562.

Новыя матчыны платы AOpen на чыпсэце Intel 845E забяспечаныя двума паслядоўнымі партамі, паралельным портам, раздымам для падлучэння дыскавода гнуткіх дыскаў, інтэрфейсам PS/2 для падлучэння мышы і клавіятуры, гульнявым портам, а таксама выхадам на гучнагаварыцелі і уваходам для мікрафона.


Матчына плата AOpen AX4B Pro-533