Тайваньская кампанія VIA Technologies прадставіла новую матчыну плату P4PB Ultra для працэсараў Intel Pentium 4 з падтрымкай тэхналогіі Hyper-Threading.

Новая плата пабудавана на аснове чыпсэта P4X400 c падтрымкай аператыўнай памяці DDR400 аб'ёмам да 3 Гб.

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі мацярынскай платы:

  • Падтрымліваюцца працэсары: Intel Pentium 4 або Celeron c сістэмнай шынай 533/400 МГц
  • Чыпсэт: паўночны мост - VIA Apollo P4X400; паўднёвы мост - VT8235
  • Тры раздыма для ўстаноўкі модуляў аператыўнай памяці тыпу DDR 400/333 аб'ёмам да 3 Гб
  • Слот AGP 8x/4x
  • Шэсць слотаў PCI, раз'ем CNR
  • Двухканальны кантролер ATA133/100/66
  • Двухканальны кантролер Promise RAID-ATA/133 (0,1)
  • Шасціканальны гукавы кантролер C-Media CM18738
  • Убудаваны ў паўднёвы мост сеткавы кантролер 10/100 Ethernet і сеткавы кантролер VT6103 PHY
  • Убудаваны ў паўднёвы мост кантролер USB 2.0 і кантролер USB 2.0 VT8235
  • Лічбавы аўдыёвыхад S/PDIF
  • Падтрымка да дзесяці партоў USB
  • Формаў-фактар - ATX
  • Габарытныя памеры - 30,5 х 24,5 см


Матчына плата VIA P4PB Ultra

Матчына плата VIA P4PB Ultra ўжо прадаецца праз дыстрыб'ютараў кампаніі VIA.