Мы ўжо пісалі ў навінах, што нямецкая кампанія Smartbook выступіла супраць вольнага выкарыстання тэрміна smartbook (смартбук) па-за сувязі з яе гандлёвай маркай.

Нямецкі суд задаволіў пазоў Smartbook, абавязаўшы спыніць выкарыстанне дадзенага паняцця ў шырокім сэнсе на тэрыторыі гэтай краіны. Пастанова, у асноўным, тычыцца кампаніі Qualcomm, якая і ўвяла тэрмін "смартбук" некалькі месяцаў таму, пазначыўшы ім міні-наўтбук на базе ARM-працэсара з пашыранымі магчымасцямі камунікацыі.

Кампанія Qualcomm, у сваю чаргу, адказала, што зусім не спрабавала прад'явіць свае правы на "смартбук", а лічыць яго такім жа агульным паняццем, як, напрыклад, ноўтбук або нетбук. Тэрмін "смартбук" апісвае цэлы клас прылад, прычым, яго выкарыстоўвае не толькі Qualcomm, але і іншыя кампаніі, не кажучы ўжо аб мностве інтэрнэт-рэсурсаў. Пакуль пастанова нямецкага суда забараняе свабоднае выкарыстанне "смартбук" толькі ў Германіі, за яе межы яно не распаўсюджваецца. Ставіць кропку ў гэтай справе яшчэ рана, магчыма, Qualcomm падасць сустрэчны пазоў.