Кампанія Gigabyte абвясціла аб выпуску новай мацярынскай платы GA-8TRS300M на чыпсэце 9100 IGP (паўночны мост ATI RS300 на ядры Radeon 9200 і паўднёвы мост ATI SB200).

Маці разлічаная на працэсары Pentium 4 c частатой шыны 400, 533 і 800 МГц.



Плата выканана ў формаў-фактары мікра-ATX, забяспечаная 3 PCI, 4 DIMM, 1 AGP 8x слотамі. Маецца убудаваная сеткавая карта і гук. Відэа, як ужо было сказана, інтэгравана ў паўночны мост. Для далучэння назапашвальнікаў маецца 2 UDMA ATA 100/66 IDE раздыма.