Дзеці патлумачылі свой ўцёкі тым, што засумавалі па хаце.

10 снежня трое непаўналетніх пацыентаў інфекцыйнага аддзялення ЦРБ самавольна пакінулі бальніцу. Палаты размешчаны на першым паверсе, таму два хлопчыка-школьніка і маленькая сястра аднаго з іх выбраліся вонкі праз акно. Аб адсутнасці ў палатах дзяцей медработнікі даведаліся каля поўдня.

- У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў месцазнаходжанне дзяцей было ўстаноўлена - яны адправіліся дадому, - распавёў следчы следчага аддзела Антон Савіцкі.

Свой сыход з лякарні дзеці патлумачылі тым, што засумавалі па бацькам і вырашылі вярнуцца дадому.